Банк БелВЭБ выпустил календарь «Брама навук і мастацтваў нязнаных»

Банк БелВЭБ подготовил интересный календарь на 2014 год. Тема календаря: Культурны ўплыў Беларусі на Расію ў ХVІ-ХVІІІ стагоддзях.

Для увеличения изображений кликайте по ним

БелВЭБ обложка

У ХVІ — ХVІІІ стст. Беларусь зведала ў сваёй гісторыі Рэнесанс і Рэфармацыю, што акрэслілі далейшы рух еўрапейскай цывілізацыі. Якраз Беларусь служыла для Расіі своеасабліваю брамай у Еўропу, адкуль прыходзілі перадавыя ідэі, прагрэсіўныя тэхналогіі, новыя віды мастацтва. Істотна паўплываў на расійскае заканадаўства Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588 г. — самы перадавы кодэкс таго часу.

Наступнікі ўсходнеславянскага першадрукара Францішка Скарыны беларусы Іван Фёдараў (Федаровіч) і Пётр Мсціславец заснавалі ў Масковіі кнігавыдавецкую справу.
БелВЭБ. Календарь. Январь-2014. Сторона 1
БелВЭБ. Календарь. Январь-2014. Сторона 2
БелВЭБ. Календарь. Февраль-2014. Сторона 1
БелВЭБ. Календарь. Февраль-2014. Сторона 2

Сапраўдную рэвалюцыю ў расійскай культуры здзейсніў, перасяліўшыся ў Маскву, беларускі асветнік прадстаўнік эпохі барока Сімяон Полацкі. Ён стаў першым у Расіі прафесійным пісьменнікам, заснаваў незалежную ад царкоўнай цэнзуры друкарню, адчыніў першы ў Расійскай дзяржаве тэатр, склаў праект першай вышэйшай навучальнай установы, паводле якога стваралася маскоўская Славяна-грэка-лацінская акадэмія.
БелВЭБ. Календарь. Март-2014. Сторона 1
БелВЭБ. Календарь. Март-2014. Сторона 2

Нашыя продкі прынеслі суседзям аб’ёмную барочную разьбу, тым самым запачаткаваўшы ў Расіі развіццё скульптуры. Беларускую разьбу, што ўпрыгожыла многія храмы і палацы, сучасныя расійскія мастацтвазнаўцы характарызуюць як “найвышэйшую ступень дасканаласці”.
БелВЭБ. Календарь. Апрель-2014. Сторона 1
БелВЭБ. Календарь. Апрель-2014. Сторона 2

Кафляры з Копысі, Шклова, Мсціслава, Віцебска, Полацка, Вільні, працягваючы развіваць свае мастацкія традыцыі на новай глебе, разгарнулі ў Масковіі вытворчасць шматкаляровай рэльефнай кафлі. Дзякуючы таленту Ігната Максімава, Сцяпана Палубеса, Пятра Заборскага і дзясяткаў іншых майстроў атрымалі ўнікальнае аздабленне Уваскрасенскі сабор Новаіерусалімскага манастыра на Істры, церамны палац Крамля, Пакроўскі сабор у Ізмайлаве, царква Успення ў Ганчарах...

Беларусы збудавалі і аздобілі архітэктурны шэдэўр ХУІІ ст. — Каломенскі палац, які ў Маскве называлі восьмым цудам свету.
БелВЭБ. Календарь. Май-2014. Сторона 1
БелВЭБ. Календарь. Май-2014. Сторона 2

Нашы суайчыннікі не толькі працавалі ў сферы матэрыяльнай культуры, але і дабратворна ўздзейнічалі на духоўнае жыццё Расіі. Беларусы-літвіны выдавалі кнігі ў “друкарскім заводзе”, вывезеным з Куцейны пад Воршай у Іверскі манастыр на Валдаі.
БелВЭБ. Календарь. Июнь-2014. Сторона 1
БелВЭБ. Календарь. Июнь-2014. Сторона 2

Былыя жыхары Вялікага Княства Літоўскага выступалі ў тэатральных спектаклях, служылі спевакамі і музыкамі ў крамлёўскіх палацах. Дзякуючы перакладам беларуса Епіфана Славінецкага ўсходнія суседзі змаглі пазнаёміцца з шэрагам навуковых трактатаў і ўпершыню даведаліся пра геліяцэнтрычную тэорыю Мікалая Каперніка.
БелВЭБ. Календарь. Июль-2014. Сторона 1
БелВЭБ. Календарь. Июль-2014. Сторона 2

68 беларусаў пералічаныя ў спісах Збраёвай палаты. Збройнікі з суседняй дзяржавы здаўна цаніліся ў Маскве вельмі высока. Яшчэ ў 1586 г. беларус з паходжання Андрэй Чохаў (Чэхаў) адліў там славутую “Цар-гармату”.
БелВЭБ. Календарь. Август-2014. Сторона 1
БелВЭБ. Календарь. Август-2014. Сторона 2

Беларус Ілья Капіевіч, зрабіўшыся прыхільнікам рэформаў Пятра І, выдаў для Расіі цэлую бібліятэку падручнікаў, а таксама ўдзельнічаў у распрацоўцы так званага грамадзянскага кірылічнага шрыфту, што называлі “беларускай азбукай”. Менавіта гэты шрыфт стаў пазней асноваю сістэмы пісьма ўсіх народаў, якія карыстаюцца кірыліцай.
БелВЭБ. Календарь. Сентябрь-2014. Страница 1
БелВЭБ. Календарь. Сентябрь-2014. Страница 2

Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай, калі нашы землі былі далучаныя да царскай імперыі, расійская знаць, жадаючы даць дзецям прыстойную адукацыю, часта выпраўляла іх вучыццца ў Беларусь. У самым аўтарытэтным на той час Полацкім калегіюме, да прыкладу, пачаў шлях да славы знакаміты расійскі скульптар і медальер Фёдар Талстой.
БелВЭБ. Календарь. Октябрь-2014. Страница 1
БелВЭБ. Календарь. Октябрь-2014. Страница 2

Шматвяковыя плённыя кантакты Беларусі і Расіі ў мінулым – надзейны падмурак для раўнапраўнага супрацоўніцтва культур дзвюх дзяржаваў сёння.

БелВЭБ. Календарь. Ноябрь-2014. Страница 1
БелВЭБ. Календарь. Ноябрь-2014. Страница 2
БелВЭБ. Календарь. Декабрь-2014. Страница 1
БелВЭБ. Календарь. Декабрь-2014. Страница 2




Поделиться публикацией:

Новости по теме:

БелВЭБ